padolski (padolski) wrote,
padolski
padolski

Неверагодная Veragodna

Оригинал взят у inna_red_horn в Неверагодная Veragodna
Ёсць у мяне адна ўзроставая асаблiвасць: я люблю глядзець на жанчын свайго веку. Мяне вельмi натхняюць i радуюць прыгожыя маладыя  жанчыны пасля 35 бо я адразу думаю, што сама такая;).
Сталая прыгажосць  не блicкацiць, не бразгае, не мiтусiцца. I яе не падробiць нi адзiн пластычны хiрург, бо вызначаецца яна зусiм не адсутнасцю зморшчын.
Нам, сталым жанчынам, ужо не даруюць легкадумнае глупства i  пустату.  Каб быць прыгожымi, нам трэба дарэчы смяяцца i рэдка плакаць, быць цiкавымi i абаяльнымi, а значыць - банальна разумнымi.
Якiмi ж "iмянiнамi сэрца" для мяне быў цэлы дзень у Гомелi з неверагоднай прыгажуняй veragodna...
Зараз зразумела, што сама не ведаю, чаму гэты допic пачала з прыгажосцi. Здавалася б, я магла напiсаць спачатку пра Алiну гасцiннасць, шляхетнасць, дасцiпнасць, лёгкасць. Але факт ёсць факт: яе высакародная прыгажосць кiдаецца ў вочы першай:)
Не перастану здзiўляцца таму, як натуральна фрэнды вымалёўваюцца з вiртуальнага паветра i застаюцца ў маiм жыццi. Вось i ў гэтую хвiлiну на канапцы побач пасопвае ў сне той, хто спачатку быў для мяне проста ЖЖ-юзерам. Потым ён прачнецца, i мы будзем разам чакаць на нядзельны абед  гасцей - таксама з фрэндстужкi:)
I ўcё роўна я хвалююся перад кожнай развiртуалiзацыяй, усё роўна баюся адчужанасцi з чалавекам, якi здаецца блiзкiм толькi таму, што я чытаю яго дзённiк.
Так хвалявалася i перад сустрэчай з Алай - i зусiм дарэмна.
Як распавесцi пра гэты дзень? Адбывалася банальнае: мы пiлi, елi, хадзiлi па вясенняму Гомелю, размаўлялi, ржалi  з нагоды  i  без.
Усё так, але ўсё не так. Чым далей я жыву, тым болей упэўнiваюся ў тым, што галоўнае памiж людзьмi адбываецца не ў размовах, а ў маўчаннi. У тым, што не спытаў i не ведаеш, а адчуваеш. Такое бывае звычайна з тымi, каго даўно ведаеш i любiш. Здараюцца i рэдкiя выключэннi.
Настаўнiк, у якога  я крыху займалася йогай, неяк спытаў: хiба вы не адчуваеце, з якiмi са сваiх знаёмых ужо сустракалiся ў лабiрынтах самсары?
Верагодна, я гэта адчуваю.
Subscribe
promo padolski july 27, 2013 21:05 9
Buy for 10 tokens
Рассмотрю предложения по написанию материала по организованному вами блог-туру и другие разумные формы взаимовыгодного сотрудничества с одновременной подачей на страницах ЖЖ и официальной открытой группы Padolski в "Одноклассниках" https://www.ok.ru/padolski и других моих площадках. На этот…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments