padolski (padolski) wrote,
padolski
padolski

Выдатнае вандраванне па гістарычных мгілах і памятным месцам сельскіх сцяжынак Капыльшчыны...

Дзякуй сябру valatsuga_by  за выдатнае вандраванне па гістарычных магілах і памятным месцам сельскіх сцяжынак Капыльскага раёна...
Оригинал взят у valatsuga_by в Мінск і лімітчык: Ад*** капыльскіх сцежак да сэрца сталіцы
*** - у дадзеным кантэксце выкарыстана як прыназоўнік ;)

Вось, захацелася сёння, нарэшці, адшукаць вершы паэткі, магілу якой я шукаў мінулым годам. А потым пайшлі ўспаміны з той вандроўкі. А потым і вершык трапіўся харошы, як эпіграф да тых успамінаў...

...Gdzie kościelne grały dzwony,
Dzisiaj puszczyk huka z wieży,
Stary cmentarz wieki czczony
W rumowiskach, w chwastach leży.

Racicami bydląt zryty,
Z pod piołunów, z zielsk pokrowca
Rozbitemi grobów płyty
Skargę wznosi do wędrowca...


Гэта радкі з верша "Grusze", паэткі, што пісала пад псеўданімам Adam M-ski. Звалі яе Zofia Trzeszczkowska. Яна ўсе жыццё хавалася пад мужчынскім псеўданімам (скарачэнне ад імя бацькі), і толькі пасля смерці высветлілася яе асоба. Жылі яны ў сядзібе Dorohowicy, куды пераехала разам з мужам афіцэрам пад час расійска-турэцкай вайны (што скажаш - гісторыя паўтараецца). Сёння на месцы сядзібы вёска Дарагавіцы, а месца фальварку знаходзіцца непадалёк ад вёскі Думічы. На той момант пра гэта я не ведаў, таму да іх я не дапаў.
Але вернемся да верша. Усё так - і паросшыя травой магілы, і над імі як дах пустазелле, і пазбіваныя капытамі быдла (гэтае слова я б усё ж аднёс да "людзей") могілкі, і разбітыя помнікі, што жаляцца вандроўніку...
Магіла самой паэткі на могілках ля вёскі Бабоўня дагледжана, трава абкошана (што не скажаш пра астатнюю частку могілак).



У тую вандроўку нам вельмі хацелася пабачыць яшчэ два помнікі. Помнікі, якія паставілі мясцовыя жыхары ў памяць пра сваіх рэпрэсаваных аднавяскоўцаў. Абодва вельмі цікава аздоблены.
Спачатку мы накіраваліся ў Выню. Кажуць, што ўлады доўга не давалі дазволу на яго ўсталяванне. Тады яго "правялі" як помнік загінулым у савецка-фінскай вайне. Дарэчы, гэта пакуль што адзіны помнік у памяць пра людзей той вайны, што я бачыў на Беларусі. Ды і радкі Геніюш ды Барадуліна да яго добра пасуюць.









Наступны помнік - таксама помнік пакутнікам рэпрэсій. Помнік на месцы хаты "кулака" Свінкоўскага ў вёсцы Чарнагубава. Менавіта "кулака" ды ў памяць астатніх сялян ды былой шляхты вёскі...





І, канешне, быць на Капыльшчыне і не наведаць ЯГО... Курган Вайніловічаў, што ў вёсцы Савічы. Той самы курган, дзе пахаваныя тыя самыя Сымон ды Алена...



У сакавіку 1921 года, і, напэўна, неаднойчы пазней, па фамільным пахаванні Вайніловічаў не раз праходзілася капыта людскога быдла. Ніводная магіла, ніводзін помнік не засталіся цэлымі. На кургане засталіся толькі два помнікі - Адама Вайніловіча (бацькі Эдварда) ды Габрыэлі (сястры Эдварда). Можаце паглядзець








Хаця... Крышачку маню. Нейкім цудам захавалася частка яшчэ аднаго надгробка. Яе можна пабачыць... Ды вы і так яго не раз бачылі ;) Калі сумняваецеся, то можаце пацікаваць





Вось так капыльская сцежка давяла мяне да...
Tags: вандраванне, путешествие
Subscribe
promo padolski july 27, 2013 21:05 9
Buy for 10 tokens
Рассмотрю предложения по написанию материала по организованному вами блог-туру и другие разумные формы взаимовыгодного сотрудничества с одновременной подачей на страницах ЖЖ и официальной открытой группы Padolski в "Одноклассниках" https://www.ok.ru/padolski и других моих площадках. На этот…
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments