Патологоанатом Padolski: жизнь и смерть онлайн..

Патологоанатом Padolski: жизнь и смерть онлайн..

Previous Entry Share Next Entry
Фашызм звычайны і не звычайны…
Патологоанатомы
padolski
Тут я трохі папiсваю на гарадскім незалежным сайце. Так вырашыў  і сюды апошні артыкульчык скапіяваць на ваш суд, дарагія мае. Дарэчы, беларуская мова - вельмі меладычна і гарманічна , калі вы дагэтуль не заўважылi гэта.

12345678
У посце, дзе ідзе абмеркаванне правамернасці здзекавання над магілай загінулага за будучыню Ўкраіны беларускага хлопца і права кожнага штурхаць нагамі яго маці, звярнулі на сябе адна заканамернасць: КРЫВАДУШНАСЦЬ.
Завуць Жызнеўскага фашыстам і наймітам тыя,  хто заве "фашыстамі" ўсіх падрад, толькі не сваіх аднадумцаў, не ведаючы вызначэння  гэтага слова.
Вікіпедыя:
Фашызм (італ. fascismo ад fascio "звяз, пучок, звязак, аб'яднанне") - абагульненая назва палітычных рухаў, ідэалогій і адпаведная ім форма кіравання дыктатарскага тыпу, характэрнымі прыкметамі якіх з'яўляюцца:
1. Мілітарысцкі нацыяналізм (дзяржаўная ідэалогія, накіраваная на апраўданне палітыкі сталага нарошчвання ваеннай моцы дзяржавы і правоў выкарыстання ваеннай сілы для рашэння міжнародных і ЎНУТРАНЫХ канфліктаў).
2. Антыкамунізм.
3. Ксенафобія (страх, нянавісць да каго-або ці да чаго-небудзь чужлага, незнаёмага, нязвыклага; успрыманне  чужога як незразумелага, неспасціжнага і таму небяспечнага і варожага).
4. Шавінізм (ідэалогія, якая складаецца ў пропаведзі нацыянальнай перавагі з мэтай абгрунтавання права на дыскрымінацыю і прыгнёт іншых народаў).
5. Містычны важдзізм (прызнанне кіраўніка  краіны як адзінага годнага правадыра і апраўданне любых яго дзеянняў і ўчынкаў).
6. Пагарда да выбарнай дэмакратыі і лібералізму (без каментароў).
7. Вера ў панаванне эліт і ў натуральную сацыяльную іерархію.
8. Этатызм (ідэалогія, якая сцвярджае вядучую ролю дзяржавы ў грамадскім жыцці, уключаючы падначаленне інтарэсаў як асобных людзей, так і асобных груп інтарэсам дзяржавы; палітыка АКТЫЎНАГА ЎМЯШАННЯ ДЗЯРЖАВЫ ў сферы грамадскага і прыватнага жыцця).
9. Генацыд - дзеянні, якія  здейсняны з намерам знішчыць цалкам ці часткова якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу шляхам:
- забойстваў;
- прычынення цяжкай шкоды здароўю;
- захадаў, разлічаных на паніжэнне нараджальнасці дзяцей у гэтай групе;
- выняцця дзяцей з сям'і;
- наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае ці частковае фізічнае знішчэнне гэтай групы.

А зараз падумайце, кім былі загінулыя на тым пляцы?
Фашысты ці тыя, каго дастала тая карупцыя ва ўладзе, якая мела месца пры Януковічу, тая галеча, у якіх жылі тыя, хто  не ўрваў свой кавалак з алігархічнага торта, тыя, каго дастала прадаваць свае працоўныя рукі ў Расіі і прыязджаць адтуль у цынкавых трунах, калі ім ёсць ужыванне ў сябе на Радзіме?..
Іншае пытанне, што хваляваннем мас, сацыяльнай напружанасцю, скарысталіся тыя, хто замест з'явіўшагася шанецу ўсё змяніць, заняліся далейшым рабаваннем Украіны, нічым не адрозніваючыся ад рэжыму Януковіча, сутыкаючы чубамі рускіх і ўкраінцаў, падвядучы краіну да згубнай рысы распаду.
Адзнака іх дзеянням будзе яшчэ дадзена Гісторыяй і народ братэрскай Украіны скляне гэтых людзей, па чыім капрызе распалася гэта вялікая краіна!!!
Быў разгуляны сцэнар.
Былі абраны ахвяры.
Міхал, з адкрытым тварам і добрай усмешкай, як ніхто іншы падыходзіў на ролю "першай ахвяры" (я не бяруся казаць пра тое, хто страляў і хто "выбіраў" ахвяру - гісторыя разважыць).
І гэта яго трагедыя, хлопчыка, выгадаванага ў дзяржаве, дзе ўжо са школы дзяцей рыхтуюць забіваць (не важна, абараняючы сваю Радзіму ці нападаючы на іншыя краіны).
Не думаю, што калі б ён вучыўся ў спартовым ці ў класе з тэатральным ухілам, ён апынуўся б у чужой краіне, паддаўшыся рамантыцы ваеннай формы, шаўронаў і ваенных чаравікоў, якія ён абвык насіць з першых класаў.
Так у чым жа ён вінаваты?
Ён прадукт сваёй дзяржавы.
Прадукт школы, у знаку ці гербе якой маецца аўтамат Калашнікава, а не будаўніцкая кельня…
Яго аднакласнікаў, якія апынуліся па той бок шчытоў у Беларусі, што разганяюць гумовымі палкамі нязгодных з некаторымі дзеяннямі дзяржавы, вы, штокідаецеся такімі словамі, чамусьці не адважваецеся так зваць...
Вы нават не жадаеце ведаць як правільна завецца краіна ў якой жывеце, паказваючы сваё стаўленне да яе, адмаўляючы ў праве існавання яе.
Людзей, ваюючых на баках ваенных канфліктаў у чужых краінах завуць па-рознаму.
Для кагосьці яны інтэрнацыяналісты…
Для кагосьці яны найміты…
І стаўленне да іх заўсёды было неадназначнае.
А хто з ваюючых бакоў прытрымваецца фашысцкай ідэалогіі - паспрабуйце разабрацца самі, зыходзячы з вызначэння, якое я даў вышэй.
І трохі падумайце пра тое, у якой краіне жывеце (на сайт заходзяць з розных краін свету).
Памятаеце адно: бездакорнае правядзенне Алімпіяды ў Берліне ў 1936 годзе, не выратавала фашысцкую Нямеччыну і таго ж Гітлера ад суда гісторыі…
З павагай…
_konkurs_liava_arciom_0423333333333

promo padolski july 27, 2013 21:05 4
Buy for 10 tokens
Рассмотрю предложения по написанию материала по организованному вами блог-туру и другие разумные формы взаимовыгодного сотрудничества с одновременной подачей на страницах ЖЖ и официальной открытой группы Padolski в "Одноклассниках". На этот момент в "Одноклассниках" более 9000 подписчиков,…

  • 1
Да, я тебя там тоже почитываю.
Мне нравится, как ты пишешь, правда.

История расставит все точки над буквами.
Сегодня никого не переубедить, ни поддержать невозможно.

Пост, который стоит прочитать каждому. И задуматься.

  • 1
?

Log in